Норфалк (Вірджынія)
Норфалк (Norfolk) — горад-порт у вусці Чэсапікскага заліва, у паўднёва-ўсходняй частцы штата Вірджынія, ЗША. Галоўная ваенна-марская база ЗША ў Атлантычным акіяне. Насельніцтва складае 238832 жыхароў (2006).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1682 г.. Падчас Вайны за незалежнасць штаб-кватэра брытанскага губернатара. Спалены паўстанцамі; ад горада каланіяльнай эпохі захавалася толькі царква з прастрэленай ядром сцяной.
Абмежаванні на гандаль з Брытаніяй, частыя пажары і суперніцтва з іншымі партамі абмяжоўвалі развіццё Норфалка да 1870 года, калі тут злучыліся некалькі галін важных чыгунак.
Падчас сусветных войнаў у Норфалку быў пабудаваны вялізны прамыслова-транспартны комплекс, які абслугоўвае Атлантычны флот ЗША. Тут знаходзіцца Мемарыял Мак-Артура, у якім пахаваны генерал Дуглас Мак-Артур.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б https://www.norfolk.gov/3515/Mayor-Kenneth-Cooper-Alexander-PhD Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б в United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ а б 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ а б в г д Бюро перапісу насельніцтва ЗША http://www.census.gov/popest/data/counties/totals/2013/files/CO-EST2013-Alldata.csv
- ↑ Population Estimates Program
- ↑ а б в г д е http://www.norfolksistercities.org
- ↑ https://www.norfolksistercities.org/sister-cities/kitakyushu-japan/
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Норфалк (Вірджынія)