Блакі́тны хрыбе́т, Блу-Рыдж (англ.: Blue Ridge Mountains) — ланцуг горных хрыбтоў і масіваў на ўсходзе ЗША, уздоўж паўднёва-ўсходняй ускраіны Апалачаў. Уздымаецца над плато Підмант.

Блакітны хрыбет
англ. Blue Ridge Mountains
Краіна
Горная сістэмаАпалачы 
Даўжыня1 000 км
Вышыня2037 м 
Блу-Рыдж (ЗША)
Блу-Рыдж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працягласць гор складае больш 1000 км. Найбольш высокая вяршыня — гара Мітчэл (2037 м). Горы складзены метамарфічнымі пародамі. На схілах растуць шыракалістыя і хвойныя лясы, у міжгорных упадзінах і катлавінах — сенажаці.