Підмант
Підмант (англ.: Piedmont, ад фр.: Piémont - «перадгор'е») — усходняе перадгорнае плато на ўсходзе Паўночнай Амерыкі, з усходу атачае Апалачы (ЗША).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Piedmontmap.png/220px-Piedmontmap.png)
Паверхня плато слабаўзгорыстая, вышыні павялічваюцца ад 40 м на Прыатлантычнай нізіне на ўсходзе, да 400 м на захадзе, дасягаючы месцамі 700 м. Ёсць рэгіянальны ўхіл на поўдзень. Шырыня плато складае ад 50 да 200 км. На ўсходняй ускраіне плато размешчаны ўступ, пры перасячэнні якога рэкі, што цякуць у акіян, утвараюць вадаспады, парогі і перакаты (так званая «Лінія вадаспадаў»), часткова выкарыстоўваюцца для атрымання электраэнергіі.
Спасылкі
правіць- Підмант (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.