Востраў Мэн
Востраў Мэн (англ.: The Isle of Man, мэнск.: Ellan Vannin) — брытанскае кароннае ўладанне. Размешчаны ў Ірландскім моры прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Англіі, Ірландыі, Шатландыі і Уэльса. Плошча — 572 кв. км. Востраў Мэн мае адзін з найстарэйшых парламентаў у свеце, Тынвальд — з 979.
| |||||
![]() | |||||
Дэвіз: «Quocunque Jeceris Stabit» «Як ні кінеш, будзе стаяць» | |||||
Гімн: «O Land of Our Birth» | |||||
Афіцыйныя мовы | Англійская, мэнская | ||||
Сталіца | Дуглас | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Дуглас, Рамсі, Піл, Каслтаўн | ||||
Форма кіравання | Парламентарная манархія | ||||
Лорд Лейтэнант-губернатар Галоўны міністр |
Лізавета II Эдам Вуд Элан Бэл | ||||
Плошча • Усяго |
572 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Шчыльнасць |
83.834 чал. 148 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2010) • На душу насельніцтва |
$4,1 млрд $53.800 | ||||
ІРЧП (2010) | 0,849 (вельмі высокі) (-ы) | ||||
Этнахаронім | Мэнцы | ||||
Валюта | Мэнскі фунт (M£), брытанскі фунт (GBP, £) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .im | ||||
Код ISO | IM | ||||
Тэлефонны код | +44 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
Мэн не лічыцца часткай Вялікабрытаніі і не ва ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз. Шырока вядомы, як афшорная зона.
Знак вострава Мэн — трыскеліён, тры беглыя ногі, якія выходзяць з адной кропкі. трыскеліён сімвалізуе стабільнасць, што адлюстравана ў дэвізе вострава. Таксама ён выяўлены на сцягу і гербе острава.
ГісторыяПравіць
Першыя людзі з’явіліся на Мэне не пазней чым у мезаліце. У жалезным веку на востраве з’явіліся кельты — спачатку, імаверна, плямёны блізкія да брытаў. Каля 700 да н.э. адбыўся моцны прыток насельніцтва (заваяванне альбо проста міграцыя) з Ірландыі. З канца 8 ст. на востраве прысутнічалі таксама вікінгі. З 1079 востраў увайшоў у вікінгскае Каралеўства Мэна і Астравоў, у 13 ст. перайшоў пад уладу Шатландыі, а ў 14 ст. — пад англійскую ўладу. Пасля шэрагу зменаў у кіраванні, Мэн атрымаў досыць шырокую аўтаномію ў 1866.