Герб Вострава Мэн
Герб Вострава Мэн (англ.: Coat of arms of the Isle of Man) уяўляе сабой сярэбраны трыскеліён (трыножнік), з залатымі шпорамі і накаленнікамі, у чырвоным полі.
Герб Вострава Мэн | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 12 ліпеня 1996 года |
Карона |
Карона Святога Эдуарда |
Шчытатрымальнікі |
Сокал Крумкач |
Заснаванне | 12 ліпеня 1996 |
Дэвіз |
Quocunque Jeceris Stabit лац.: Як ні кінеш, будзе стаяць |
Паколькі востраў Мэн з'яўляецца каронным валоданнем, больш дакладная назва яго герба - Герб Яе Вялікасці, як кіраўніцы вострава Мэн (англ.: The Arms of Her Majesty in right of the Isle of Man).
Герб быў падараваны востраву каралеўскім указам ад 12 ліпеня 1996 года. Да гэтага на востраве выкарыстоўвалася больш простая версія герба.
Апісанне
правіцьГеральдычнае апісанне герба:
" Герб: На чырвоным полі срэбны трыножнік з залатым аздабленнем і шпорамі, шчыт увянчаны імператарскай каронай, шчыт падтрымліваюць сокал сапсан справа і крумкач злева, звернутыя адзін да аднаго, якія стаяць на стужцы з дэвізам Quocunque Jeceris Stabit.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Герб вострава Мэн на афіцыйнай старонцы ўрада Архівавана 10 мая 2007. (англ.)