Антарктыка (супрацьлеглая Арктыцы, ад стар.-грэч.: ἀντί (anti) — супраць, грэч. (arktikos) — паўночны, ἄρκτος (arctos) — мядзведзь, па сузор’ю В. Мядзведзіца) — паўднёвая палярная вобласць Зямлі, якая ўключае мацярык Антарктыду (разам з астравамі і шэльфавым ледавіком) і прылеглыя да яе воды Паўднёвага акіяна.

Антарктыка
Сцяг
Выява
Кантынент Антарктыда[1]
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Мяжуе з middle latitudes[d]
Дэ-юрэ на падставе Дагавор аб Антарктыцы
Карта месцазнаходжання
Рэльефная пазіцыйная карта
Батыметрычная карта
Open data portal Australian Antarctic Data Centre[d]
Выгляд узімку
Процілегла Арктыка

Прырода

правіць

Рэльеф

правіць

Мяжа Антарктыкі — паўночнае размяшчэнне антарктычнага палярнага фронту, які праходзіць паміж 48° і 60° паўднёвай шыраты. Плошча каля 52,5 млн км². Мацярык акружае шэльфавая паласа з глыбінямі да 500—600 м. Круты мацерыковы схіл на глыбіні каля 3000 м зменьваецца шырокай паласой акіянскіх катлавін: Афрыканска-Антарктычнай, Аўстрала-Антарктычнай, Белінсгаўзена і Паўднёва-Антыльскай з глыбінямі 5000—7000 м. Найглыбейшая частка — Паўднёва-Сандвічаў жолаб (да 8428 м) з вялікай сейсмічнасцю.

На поўначы ад катлавін знаходзяцца Паўднёва-Антыльскі і Афрыканска-Антарктычны хрыбты, Аўстрала-Антарктычнае і Паўднёва-Ціхаакіянскае ўзвышша з тэтктанічнымі разломамі і вулканічнымі масівамі.

Клімат

правіць

Антарктыка — найбольш суровая вобласць Зямлі з нізкімі тэмпературамі паветра, снежнымі завірухамі, моцнымі вятрамі і туманамі.

Мацярык — вобласць пастаяннага марозу. У субантарктычных раёнах сярэднія тэмпературы паветра самага цёплага месяца 10 C, самага халоднага ад 0 да −10 C. Ападкаў 300—500 мм каля ўзбярэжжа Усходняй Антарктыды і да 1000 мм за год на паўночна-заходнім узбярэжжы Антарктычнага паўвострава і субантарктычных астравах.

Тэмпература антарктычных водаў ад −1,8 да 2 C зімой і ад −1,2 да 3,5 C летам. Салёнасць каля 34 ‰.

На паўночнай перыферыі Антарктыкі магутнае антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне (пераносіць ваду на усход), у 60-х шыротах сістэма стацыянарных цыкланічных кругаабаротаў антарктычнага цячэння (пераносіць ваду на захад, уздоўж узбярэжжа Антарктыды).

Плошча, занятая марскімі льдамі, у канцы зімы 18-19 млн км², летам 2-3 млн км². Характэрны сталовыя айсбергі.

Арганічны свет антарктычнай сушы вельмі бедны, у акіянах — багаты. На астравах тундравая расліннасць (імхі, лішайнікі, парасонавыя, некаторыя злакі і інш.).

Шмат марскіх птушак — пінгвіны, буравеснікі, паморнікі, альбатросы, белы сявец, конік антарктычны і інш.

У марской фауне кіты (фінвал, гарбач, сіні кіт, сейвал), ластаногія (марскі слон, марскі леапард, цюлені Уэдэла, Роса, крабаед, маржы), донныя арганізмы (ігласкурыя губкі, імшанкі і інш.).

Рыбы сямейства нататэніевых, ёсць анчоўсы, камбала і інш.

Прыродныя рэсурсы

правіць

У водах Антарктыкі шмат рыбы і антарктычнага крыля, якія з’яўляюцца каштоўнымі біялагічнымі марскімі рэсурсамі.

Ва Усходняй Антарктыдзе былі адкрыты раёны, перспектыўныя для пошуку буйных радовішчаў жалезнай руды і каменнага вуглю, знойдзеныя праявы такіх цвёрдых карысных выкапняў, як вальфрам, марганец, медзь, поліметалы, тытан, рэдказямельныя металы, апатыт, лазурыт, слюды, бор, золата, срэбра, алмазы, плаціна. На кантынентальным шэльфе Антарктыды і ў прылеглых да яго раёнах былі адкрыты шырокія асадкавыя басейны, утрыманне ў якіх вуглевадароднай сыравіны можа дасягнуць 70 млрд тон паліва. Аднак у адпаведнасці з Пратаколам па ахове навакольнага асяроддзя да Дагавора пра Антарктыку любая дзейнасць у Антарктыцы ў дачыненні да мінеральных рэсурсаў, акрамя навуковай, забароненая.

Прававы статус

правіць

У міжнародным праве Антарктыка — міжнародная тэрыторыя, прававы рэжым якой рэгуліруецца Дагаворам аб Антарктыцы. Выкарыстанне марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі рэгуліруецца асобнымі пагадненнямі паміж удзельнікамі Дагавора 1959: Міжнароднай канвенцыяй па рэгуліраванню кітабойнага промыслу (2 снежня 1946), Канвенцыяй аб захаванні цюленяў Антарктыкі (1972), Канвенцыяй аб захаванні марскіх жывых рэсурсаў Антарктыкі (1980). Выкарыстанне мінеральных рэсурсаў не дапускаецца Пратаколам 1991 да Дагавора аб Антарктыцы. Існуе ідэя абвясціць Антарктыку агульнай спадчынай чалавецтва.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.

Спасылкі

правіць
  1. Антарктика // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3. — С. 32.