Шэльф
Шэльф (англ.: shelf) — выраўненная вобласць падводнай ускраіны мацерыка, якая прымыкае да сушы і характарызуецца агульнай з ёй геалагічнай будовай.
Межамі шэльфа з’яўляюцца бераг мора або акіяна і так званая броўка (рэзкі перагін паверхні марскога дна — пераход да мацерыковага схілу). Глыбіня над броўкай звычайна складае 100—200 метраў (але ў некаторых выпадках можа дасягаць 500—1500 м, напрыклад, у паўднёвай частцы Ахоцкага мора або броўка Новазеландскага шэльфа).
Агульная плошча шэльфаў складае каля 32 мільёнаў км². Найбольш шырокі шэльф у паўночнай ўскраіны Еўразіі, дзе яго шырыня дасягае 1,5 тыс. кіламетраў, а таксама ў Берынгавым моры, Гудзонавым заліве, Паўднёва-Кітайскім моры, ля паўночнага ўзбярэжжа Аўстраліі.
Спасылкі
правіцьШэльф на Вікісховішчы |