Берынгава мора — паўзамкнёнае мора на поўначы Ціхага акіяна, аддзяляецца ад яго Алеўцкімі і Камандорскімі астравамі; Берынгаў праліў злучае яго з Чукоцкім морам і Паўночным Ледавітым акіянам. Берынгава мора абмывае берагі Расіі і ЗША. Плошча 2315 тыс.км², найбольшая глыбіня 5500 м. Залівы: Анадырскі, Брыстолькі, Нортан, Алютарскі. Самыя вялікія астравы: Святога Лаўрэнція, Нунівак, Астравы Прыбылова, Карагінскі. Берагі моцна парэзаныя, усходнія — нізінныя, заходнія — пераважна гарыстыя. Упадаюць рэкі Анадыр і Юкан. Клімат на поўначы арктычны і субарктычны з адметнымі рысамі кантынентальнасці, на поўдні ўмерана марскі.

Берынгава мора
Даўжыня 2 400 км
Шырыня 1 600 км
Плошча 2 315 000 км²
Аб'ём 3 796 000 км³
Найбольшая глыбіня 4 151 м
Сярэдняя глыбіня 1 600 м
Упадаюць Юкан, Анадыр

Літаратура правіць