Берынгаў праліў, праліў паміж самай усходняй кропкай Азіі (мыс Дзяжнёва) і самай заходняй кропкай Паўночнай Амерыкі (мыс Прынца Уэльскага). Найменшая шырыня 86 км, найменшая глыбіня фарватару 36 м. Праліў злучае Паўночны Ледавіты акіян (Чукоцкае мора) з Ціхім акіянам (Берынгава мора). Праліў названы ў гонар рускага мараплаўца Вітуса Берынга (нарадзіўся ў Даніі), які прайшоў гэтым пралівам у 1728 годзе.

Берынгаў праліў
Берынгаў праліў — фатаграфія са спадарожніка
Берынгаў праліў — фатаграфія са спадарожніка
Характарыстыкі
Шырыня86 км
Найбольшая глыбіня91 м
Размяшчэнне
66° пн. ш. 169° з. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяЧукоцкае мора
РаздзяляеЕўразію і Амерыку 
Краіна
Берынгаў праліў (Расія)
Берынгаў праліў
Берынгаў праліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасярэдзіне Берынгава праліва ляжаць астравы Дыяміда. З іх Вялікі востраў Дыяміда, або востраў Ратманава, які буйней і размешчаны заходней, належыць Расіі. Малы востраў Дыяміда, размешчаны ўсходней, належыць ЗША. Дзяржаўная мяжа, паводле дамовы аб продажы Аляскі і Алеуцкіх астравоў 1867 года, праходзіць пасярэдзіне паміж імі. Там жа праходзіць мяжа гадзінных паясоў і міжнародная лінія змены дат.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць