Фарва́тар (гал. vaarwater, ад varen — плыць і water — вада) — суднавы ход, бяспечны ў навігацыйных адносінах і абазначаны на мясцовасці і/альбо карце праход па воднай прасторы (рацэ, возеры, моры, праліве, фіёрдзе і інш.), якая характарызуецца дастатковымі глыбінямі і адсутнасцю перашкодаў для суднаходства.

Фарватар і навігацыйная абстаноўка па латэральнай сістэме.

На рэках фарватар звычайна праходзіць па лініі найбольшых глыбінь русла (тальвегу).

На памежных суднаходных рэках мяжа ў многіх выпадках усталёўваецца па сярэдзіне галоўнага фарватара.

Фінскі заліў. Выгляд на судны на якарнай стаянцы, якія прыйшлі галоўным фарватарам.

Фарватар абазначаюць сродкамі навігацыйнага абсталявання — буямі, створнымі знакамі, бакенамі і інш.