Востраў Святога Лаўрэнція

Востраў Свято́га Лаўрэ́нція[1] (англ.: St. Lawrence Island) — востраў у паўднёвай частцы Берынгава праліва, за 80 км ад паўвострава Чукотка (мыс Чапліна). Адміністрацыйна з’яўляецца часткай штата Аляска, хоць і знаходзіцца бліжэй да Чукоцкага паўвострава, чым да Аляскі. Гэта шосты па велічыні востраў у Злучаных Штатах і 113-ы па велічыні востраў у свеце.

Востраў Святога Лаўрэнція
Txu-pclmaps-topo-us-saint lawrence-1970.jpg
Фізічная карта вострава Святога Лаўрэнція
Характарыстыкі
Плошча4 640,12 км²
Найвышэйшы пункт672 м
Насельніцтва1 292 чал. (2000)
Шчыльнасць насельніцтва0,28 чал./км²
Размяшчэнне
63°30′ пн. ш. 170°30′ з. д.HGЯO
Краіна
ШтатАляска
Востраў Святога Лаўрэнція (Аляска)
Востраў Святога Лаўрэнція
Востраў Святога Лаўрэнція
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Даўжыня вострава — 145 км, шырыня — ад 13 да 36 км, плошча — 4640,12 км². Найвышэйшая кропка — 672 м — гара Атук. Паверхня нізінная, з асобнымі ўзвышшамі вулканічнага паходжання[1]. На востраве няма паўнавартасных дрэў, хмызнякі прадстаўлены арктычнай вярбой не больш 30 см у вышыню.

На востраве населеныя пункты Гамбел, Савунга.

Востраў адкрыты ў 1728 годзе В. І. Берынгам[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць