Гудзонаў заліў
Гудзонаў заліў (англ.: Hudson Bay, фр.: baie d'Hudson) — частка Паўночнага Ледавітага акіяна, якая прымыкае таксама да Атлантычнага акіяна. Фактычна ўяўляе сабой унутранае мора, акружанае з усходу, поўдня і захаду землямі канадскіх правінцый Квебек, Антарыа, правінцыя Манітоба, а таксама тэрыторыяй Нунавут. Заліў на паўночным усходзе аддзелены ад мора Бафіна востравам Бафінава Зямля. Злучаны з морам Лабрадор Гудзонавым пралівам, з Паўночным Ледавітым акіянам — водамі заліва Фокс. Плошча акваторыі − 1230000 км². Глыбіня да 258 м. З кастрычніка па ліпень пакрыты лёдам.
Гудзонаў заліў | |
---|---|
![]() Карта рэгіёна Гудзонава заліва. |
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.