Мора Бафіна[1] (англ.: Baffin Bay) — паўзамкнёнае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж востравам Грэнландыя і ўсходнімі берагамі Канадскага Арктычнага архіпелага[1]. Злучаецца на поўдні Дэвісавым пралівам[1] з Анлантычным акіянам.

Мора Бафіна
Найбольшая глыбіня 2414 м
physical
Мора Бафіна
Мора Бафіна

Працягласць мора з поўначы на поўдзень складае 1130 км. Плошча 689 тыс. км², найбольшая глыбіня 2414 м.

У моры знаходзяцца вялікія астравы Байлат[1] і Дыска[1], на паўночным усходзе заліў Мелвіл[1]. Клімат арктычны. Тэмпература вады на паверхні летам ад 5 да 0 °C, зімой ніжэй за −1 °C. Большую частку года мора Бафіна занята плывучымі льдамі і прыпаем. Большую частку года навігацыя немагчымая з-за вялікай колькасці айсбергаў, што тлумачыцца наяўнасцю Грэнландска-Канадскага падводнага парога, які блакуе патокі цёплай вады з Атлантыкі. Салёнасць 30—34 ‰. Прылівы паўсутачныя (да 4 м). Рыбалоўства (траска, селядзец, палтус, пікша, камбала).

Названа ў гонар Уільяма Бафіна[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.