Вальфрам (лац.: Wolframium) Wхімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 74. Тугаплаўкі цяжкі метал светла-шэрага колеру.

Прыродныя крыніцы

правіць

У свабодным стане ў прыродзе не сустракаецца, найбольш распаўсюджаны мінерал — вальфраміт. Радовішчы ў Расіі (Урал, Каўказ, Забайкалле), Кыргызстане, Казахстане, КНР, КНДР, ЗША, Балівіі, Аўстраліі, Партугаліі, Перу, Тайландзе, М'янме.

Прымяненне

правіць

Электратэхніка і радыётэхніка (ніці лямпаў накальвання, электроды для атрымання плазмы), атамная і авіяцыйна-касмічная тэхніка (высокатэмпературныя ўстойлівыя матэрыялы, напр.вальфраму карбіды).

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).