Вальфраму карбіды

Вальфраму карбіды — хімічныя злучэнні вальфраму з вугляродам. Вядомыя вальфраму карбіды: монакарбід (WC) і гемікарбід (W2C, існуе толькі пры высокіх тэмпературах).

Вальфраму карбіды
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне монакарбід вальфраму
Традыцыйныя назвы карбід вальфраму
Хім. формула WC
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) цвёрдае
Малярная маса 195.86 г/моль
Шчыльнасць 15,77 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 2870 °C
Тэмпература кіпення 6000 °C
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) 35,74 Дж/(моль·К)
Цеплаправоднасць (ст. ум.) 29,33 Вт/(м·K)
Энтальпія ўтварэння (ст. ум.) 35,17 кДж/моль
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 12070-12-1
PubChem 2724274
Рэг. нумар EINECS 235-123-0
SMILES
RTECS YO7350000, YO7525000 і YO7700000
ChemSpider 2006424

Монакарбід вальфраму — крышталічнае рэчыва шэрага колеру, тэмпература плаўлення 2776°С, шчыльнасць 15600 кг/м³. Мае высокую цвёрдасць, кіслотаўстойлівы, у паветры пры тэмпературы >430°С акісляецца. Атрымліваюць узаемадзеяннем вальфраму з вугляродам пры тэмпературы 1430-1630°С у атмасферы вадароду, аднаўленнем аксіду (WO3) вугалем.

Выкарыстоўваюць як аснову металакерамічных цвёрдых сплаваў, для легіравання хуткарэзных сталяў, нанясення зносаўстойлівых наплавачных пакрыццяў на металічных паверхнях.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).