Лазурыт
Лазурыт — мінерал групы фельдшпатоідаў, складаны алюмасілікат кальцыю і натрыю — (Na,Ca)8(AlSiO4)6(SO4,S,Cl)2.
Назва
правіцьЗ персідскай мовы вядома назва «لاژورد» — лāжвард — сіні камень. У сярэднявечнай Італіі гэты камень называлі Lapis Lazzuli, у Францыі — Pierre d'Azur. Сучасная назва з'явілася ў XVIII стагоддзі і паходзіць ад лац.: lazur — нябесна-блакітны колер.
Сумесь лазурыта з кальцытам называюць ляпіс-лазурак.
Апісанне
правіцьКрышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Масіўныя, суцэльныя агрэгаты, рэдка крышталі (дадэкаэдры). Непразрысты, колер ад блакітнага да цёмна-сіняга і зеленавата-сіняга. Бляск шкляны да тлустага. Цвёрдасць 5,5—6. Шчыльнасць каля 2,4 г/см³.
Утварэнне
правіцьУтвараецца ў магнезіяльных і вапняковых скарнах. Радовішчы ёсць у Расіі, Афганістане, Чылі і інш.
Выкарыстанне
правіцьКаштоўны вырабны камень. Лепшымі лічаць камяні сакавіта сінія або сіне-фіялетавыя, а таксама насычана блакітныя.
Прыродная сіняя фарба (ультрамарын).
Літаратура
правіць- Лазурыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). С. 103
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лазурыт