Блакітны кіт

(Пасля перасылкі з Сіні кіт)

Блакітны кіт (Balaenoptera musculus), блювал, сіні кіт — марское млекакормячае, прадстаўнік сямейства паласацікавых з падатрада вусатых кітоў.

Блакітны кіт

Малюнак сіняга кіта ў параўнанні з нырцом.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Balaenoptera musculus (Linnaeus, 1758)

Падвіды
см. тэкст
Арэал
выява

  суша

  месцы жыцця

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180528
NCBI  9771
EOL  328574
FW  70697

Апісанне правіць

Пры вазе да 150 тон і даўжыні да 33 метраў блакітны кіт з'яўляецца найбольш буйной жывёлай на Зямлі. Самка, якую злавілі паблізу Паўднёвых Шэтландскіх астравоў у 1926 годзе, мела даўжыню ад разгалінавання хваставога плаўніка да канца рыла 33,27 м, вагу — 176 792 кг.

Цела цёмна-шэрае з блакітнаватым адценнем (адсюль назва), усыпанае светла-шэрымі плямамі і мармуровым узорам. Замест зубоў на верхняй сківіцы рагавыя пласціны (кітовы вус), да 400 пар, вышыня да 1 м. Праз яго кіт адцэджвае з вады планктонных рачкоў, якімі корміцца.

Нараджае кожныя 2 гады дзіцяня даўжынёю 6—9 м, масай 2—3 т, якое корміць малаком каля 7 месяцаў.

Пашырэнне правіць

Быў пашыраны ва ўсіх акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі. Амаль вынішчаны дзеля атрымання тлушчу, мяса, кітовага вуса. Здабыча забаронена. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура правіць