Кітападобныя (Cetacea) — атрад млекакормячых, цалкам прыстасаваных да жыцця ў вадзе. Кітападобныя разам з парнакапытнымі часам адносяць да пазасістэмнай групы кітапаранакапытных. Ва ўжытку кітамі завуць усіх кітападобных, акрамя дэльфінаў і марскіх свінняў. Кітападобныя з'яўляюцца самымі буйнымі з вядомых жывёл, якія калі-небудзь насялялі на Зямлі.
Навуковая назва cētus і беларускае кіт паходзяць ад грэчаскага κῆτος «марская пачвара».
Кітападобныя маюць верацёнападобнае абцякальнае цела, гладкую скуру, практычна без поўсці. Тоўсты пласт тлушчу абараняе ад пераахаладжэння. Пярэднія канечнасці ператвораныя ў ласты, заднія атрафаваныя. Хвост заканчваецца вялікім гарызантальным плаўніком.
Зноскі
- ↑ парафілічная група жывёл