Блакітны кіт
Блакітны кіт (Balaenoptera musculus), блювал, сіні кіт — марское млекакормячае, прадстаўнік сямейства паласацікавых з падатрада вусатых кітоў.
Блакітны кіт | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Малюнак сіняга кіта ў параўнанні з нырцом. | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Balaenoptera musculus (Linnaeus, 1758) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
см. тэкст
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() суша месцы жыцця | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне Правіць
Пры вазе да 150 тон і даўжыні да 33 метраў блакітны кіт з'яўляецца найбольш буйной жывёлай на Зямлі. Самка, якую злавілі паблізу Паўднёвых Шэтландскіх астравоў у 1926 годзе, мела даўжыню ад разгалінавання хваставога плаўніка да канца рыла 33,27 м, вагу — 176 792 кг.
Цела цёмна-шэрае з блакітнаватым адценнем (адсюль назва), усыпанае светла-шэрымі плямамі і мармуровым узорам. Замест зубоў на верхняй сківіцы рагавыя пласціны (кітовы вус), да 400 пар, вышыня да 1 м. Праз яго кіт адцэджвае з вады планктонных рачкоў, якімі корміцца.
Нараджае кожныя 2 гады дзіцяня даўжынёю 6—9 м, масай 2—3 т, якое корміць малаком каля 7 месяцаў.
Пашырэнне Правіць
Быў пашыраны ва ўсіх акіянах ад Арктыкі да Антарктыкі. Амаль вынішчаны дзеля атрымання тлушчу, мяса, кітовага вуса. Здабыча забаронена. Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Літаратура Правіць
- Блакітны кіт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).