Кашалот[1] (Physeter catodon) — марское млекакормячае сямейства кашалотавых падатрада зубатых кітоў.

Кашалот
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Physeter macrocephalus Linnaeus, 1758

Арэал
выява

  суша

  месцы абітання

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 41755

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180488
NCBI  9755
EOL  328547
FW  68698

Даўжыня самцоў да 21 м, маса да 100 т, самак — да 15 м, маса да 30 т. Колер ад бурага да цёмна-карычневага. Галава вялікая (да 1/3 даўжыні цела). На верхнясківічных касцях размешчаны спермацэтавы орган (вагой да 6 т). Ён утрымлівае спермацэт, які выкарыстоўвалі пры вытворчасці касметычных крэмаў, памад, мыла. На вузкай ніжняй сківіцы 36-60 зубоў, на верхняй — 2-6 або адсутнічаюць. Спінны плаўнік у выглядзе нізкага гарба, грудныя — шырокія, закругленыя на канцах, хваставы падзелены глыбокай выразкай.

Кашалоты пашыраны ва ўсіх акіянах; самцы мігрыруюць, самкі трымаюцца статкамі ў межах субтрапічнага пояса.

Кормяцца кашалоты галаваногімі малюскамі, рыбай. За кормам ныраюць на глыбіню да 2 км, могуць знаходзіцца пад вадой да 1,5 гадз. У кішэчніку самцоў часам знаходзілі кавалкі амбры масай да 420 кг. Патомства самкі кашалота даюць раз у 3 гады. Даўжыня нованароджаных да 4,5 м, маса да 1 т. Жывуць кашалоты да 50 гадоў.

3 1985 промысел на кашалотаў забаронены.

Зноскі

  1. Кашалот у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.198