Мозг
Мозг — цэнтральны аддзел нервовай сістэмы пазваночных жывёл, утвораны нервовымі і гліяльнымі клеткамі і іх адросткамі. У пазваночных жывёл (у тым ліку і ў чалавека) адрозніваюць галаўны мозг, размешчаны ў поласці чэрапа, і спінны, які знаходзіцца ў пазваночным канале.
Аддзелы мозгу
правіцьМозг сысуноў складаецца з наступных аддзелы:
- Спінны мозг
- Галаўны мозг
- Прадаўгаваты мозг
- Задні мозг
- Сярэдні мозг
- Прамежкавы мозг
- Таламус
- Шышкападобнае цела
- Гіпофіз
- Лімбічная сістэма
- Міндалепадобнае цела — фарміраванне эмоцый
- Гіпаталамус — фізіялагічныя функцыі
- Канцавы мозг
- Кара вялікіх паўшар’яў (левага і правага)
- Старажытная кара — рэгуляцыя найпрасцейшых функцый, напрыклад расчыненне вачэй і г.д.
- Старая кара — рэгуляцыя вегетатыўных функцый, пры інстыктыўных паводзінах, узнікненне эмоцый
- Новая кара — вышэйшыя нервовыя функцыі
- Базальныя гангліі — рэгуляцыя рухальных і вегетатыўных функцый
- Нюхальны мозг
- Гіпакамп — фарміраванне эмоцый, кансалідацыя памяці
- Кара вялікіх паўшар’яў (левага і правага)
Розум і мозг
правіцьУ філасофіі свядомасці адрозніваюцца паняцці розум і мозг,[1] і адзначаюцца супярэчнасці адносна іх дакладных адносін, якія прыводзяць да праблемы «розум—цела».[2]
Мозг вызначаецца як фізічная і біялагічная матэрыя, якая змяшчаецца ў межах чэрапа і адказная за асноўныя электрахімічныя нейронавыя працэсы. З пункту гледжання сучаснай навукі, мозг уяўляе сабою найскладаную нейронавую сетку, якая вырабляе і апрацоўвае велізарную колькасць лагічна звязаных электрахімічных імпульсаў, і ўнутраны свет чалавека, у тым ліку яго розум, з’яўляецца прадуктам гэтай працы.
У сучаснай навуковай супольнасці пункт гледжання пра тое, што розум ёсць прадукт працы мозгу, з’яўляецца пануючай.[3] Гэтак жа лічаць прыхільнікі штучнага інтэлекту,[4] выказваюцца таксама думай, што розум камп’ютарападобны, алгарытмічны. Пункты гледжання — параджальнасці розуму мозгам і камп’ютарападобнасцю розуму — не абавязкова адбывацца адначасова адзін з аднам[5].
Існуюць розныя меркаванні наконт узаемапранікнення мозгу і такіх паняццяў, як свядомасць, розум, развага, дух, душа, памяць, некаторыя нават мяркуюць, што розум існуе ў пэўным сэнсе незалежна ад мозгу ці мае дачыненне да парафенаменаў(англ.). Існуюць гіпотэзы, якія апісваюць мозг як прымач[6].
Памер мозгу ў сысуноў
правіцьМаса мозгу (кг) як функцыя масы цела (Мт, кг) для розных груп сысуноў [7]
Групы жывёл | Маса мозгу |
---|---|
Сысуны | 0,01 Мт0,70 |
Малпы | 0,02—0,03 Мт0,66 |
Чалавекападобныя малпы | 0,03—0,04 Мт0,66 |
Чалавек | 0,08—0,09 Мт0,66 |
Мозг у культуры
правіцьЗ-за ключавога значэння мозгу ў арганізме тэма мозгу папулярная. У старажытнасці з'яданне мозгу пераможанага чалавека або жывёлы нароўні з іншымі часткамі цела сімвалізавала атрыманне сіл праціўніка. У сярэднявечча мозг разумеўся як цэнтр жыцця, нароўні з сэрцам. У наш час тэма мозгу шырока распаўсюджана ў відэагульнях і фільмах, у прыватнасці, фільмах пра зомбі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Джэймс Ньюмен — Тып і мозг, 1991
- ↑ Дуалізм Рэнэ Дэкарта Архівавана 10 лютага 2009.
- ↑ Батуев А. С. Высшая нервная деятельность. М.: Высш. шк., 1991.
- ↑ Юрий Ревич — В поисках разума. Искусственного
- ↑ Сандра Блейксли, Джефф Хокинс. «Об интеллекте».
- ↑ Святлана Кузіна — Мозг думкі не ажыцяўляе!(недаступная спасылка)
- ↑ Stahl W. R. Organ weight in primates and other mammals, Science, 150, 1039—1042, 1965. Табліца прыведзена ў кнізе Шмидт-Ниельсен К.' Размеры животных: почему они так важны?: Пер. с англ. — М.: Мир, 1987. — 259 с, ил..
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мозг
- Атлас мозгу — на англійскай мове з рускім перакладам асноўных тэрмінаў
- Блум Ф., Лейзерсан А., Хофстэдтэр Л. Мозг, розум і паводзіны
- Савельев А. В. Критический анализ функциональной роли модульной самоорганизации мозга // журнал «Нейрокомпьютеры: разработка и применение». — Москва: издательство "Радиотехника": 2008. — № 5-6. — С. 4-17.
- Урынбаев С. Х. О работе мозга в общем виде и о последствиях // Электронный журнал «Знание. Понимание. Умение». — 2008. — № 2 - Педагогика. Психология.
- 10 дзіўных гульняў, у якія вы можаце згуляць са сваім мозгам (руск.) — пераклад з англійскага артыкулы пра гульні ў якія вы можаце згуляць са сваім мозгам
- Тузін злых жартаў нашай свядомасці Архівавана 10 верасня 2015. (руск.)