Жалезныя руды
Жале́зныя ру́ды[1] — прыродныя мінеральныя агрэгаты, у якіх ёсць жалеза ў колькасцях і формах, што адпавядаюць умовам прамысловай здабычы.
Галоўныя рудныя мінералы: магнетыт, гематыт, гётыт, сідэрыт і інш. Жалезныя руды могуць мець магматычнае, асадкавае або метамарфічнае паходжанне. Утрымліваюць карысныя (нікель, кобальт, марганец, хром і інш.) і шкодныя (сера, фосфар і інш.) дамешкі.
Найбольшую здабычу жалезных руд маюць Кітай, Бразілія, Аўстралія, Расія, Індыя, Украіна, ЗША.
Адрозніваюць жалезныя руды багатыя (больш за 50 % жалеза) і бедныя (менш за 50 %). У плаўку ідзе абагачаны да 60—70 % канцэнтрат. У выніку з жалезных руд атрымліваюць чыгун і сталь.
На тэрыторыі Беларусі выяўлены Аколаўскае радовішча жалезных руд (Стаўбцоўскі раён) і Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд (Карэліцкі раён), але іх здабыча не вядзецца.
Зноскі
Літаратура
правіць- Жалезныя руды // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 305. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.