Магнетыт
Магнетыт (састарэлы сінонім — магнітны жалязняк) FeO·Fe2O3 — мінерал чорнага колеру, валодае моцнымі магнітнымі ўласцівасцямі. Назва — ад антычнага горада Магнес у Малой Азіі.
Магнетыт | |
---|---|
Магнетыт | |
Формула | FeO·Fe2O3 |
Сінгонія | кубічная |
Колер | Жалезна-чорны |
Колер рысы | Чорная |
Бляск | Металічны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 5,5—6 |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 4,9—5,2 г/см³ |
Уласцівасці
правіцьКрышталі кубічнай сінгоніі (структура шпінелі). Колер чорны. Бляск звычайна металічны, але часам бывае густа-смаляны або матавы. Непразрысты. Цвёрдасць 5,5—6. Шчыльнасць 4,9—5,2. Часам назіраецца недасканалая спайнасць па (111). Залом ракавісты або няроўна-ступеністы.
Парашок павольна раствараецца ў HCl.
Мае магнітныя ўласцівасці. Можа змяняць паказанні компаса. Па гэтай прыкмеце яго можна знайсці: стрэлка компаса паказвае на магнетыт і яго залежы.
Можа сцірацца ў пясок, які не губляе магнітных уласцівасцяў. Пры паднясенні магніта магнетытны пясок прыцягваецца да канца восяў магніта.
Літаратура
правіць- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.184
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С.476.
Спасылкі
правіцьМагнетыт на Вікісховішчы |
- Магнетыт у базе mindat.org (англ.)
- Магнетыт у базе webmineral.com (англ.)