Стаўбцоўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі

Стаўбцо́ўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Утвораны 15 студзеня 1940 года, у сучасных граніцах з 1965 года.

Стаўбцоўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Стоўбцы
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Дзяніс Сяргеевіч Калесень[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,75 %, руская 18,36 %
Размаўляюць дома: беларуская 55,53 %, руская 42,59 %[2]
Насельніцтва (2009)
42 007 чал.[2] (10-е месца)
Шчыльнасць 22,32 чал./км² (11-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 75,1 %,
палякі — 16,41 %,
рускія — 5,84 %,
украінцы — 1,15 %,
іншыя — 1,5 %[2]
Плошча 1 884,52[3]
(12-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 340 м
Стаўбцоўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфічнае становішча

правіць

Раён на захадзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Валожынскім, Дзяржынскім, Уздзенскім, Нясвіжскім і Капыльскім раёнамі Мінскай вобласці, з Карэліцкім, Навагрудскім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці.

Прырода

правіць

Значная частка раёна занятая Стаўбцоўскай раўнінай, якая на паўночным захадзе пераходзіць у Верхнянёманскую нізіну, на паўночным усходзе размешчаная частка Мінскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максімальная 340 м (гара Дубовая каля вёскі Вірлавічы).

Галоўная рака — Нёман з прытокамі Сула, Уса і Альхоўка. Найвялікшае возера — Кромань.

Беларускімі геолагамі адкрыта Аколаўскае радовішча жалезных руд, таксама распрацоўваюцца радовішчы будаўнічага пяску і гліны.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,4 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэднягадавая колькасць ападкаў складае 635 мм. Вегетацыйны перыяд — 190 дзён.

Лясы (44 % тэрыторыі раёна) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя. На паўночным захадзе раёна частка Налібоцкай пушчы. Ландшафтны заказнік дзяржаўнага значэння Налібоцкі (частка).

Гісторыя

правіць
 
Стаўбцоўскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. 1940

Стаўбцоўскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Стоўбцы. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Апечкаўскі, Аталезаўскі, Варацішчанскі, Гавезнаўскі, Задворскі, Залужскі, Засульскі, Мікалаеўшчынскі, Навасвержанскі, Пагарэлецкі, Ператоцкі, Старынскі, Шашкоўшчынскі, Ячонскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Апечкаўскі і Пагарэлецкі сельсаветы. 26 жніўня 1961 года Задворскі сельсавет перайменаваны ў Слабадскі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Літвенскі, Прудскі, Рубяжэвіцкі, Хотаўскі сельсаветы скасаванага Івянецкага раёна, 25 снежня 1962 года — гарадскі пасёлак Івянец, Волменскі, Зарачанскі, Падневіцкі сельсаветы скасаванага Валожынскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года Ячонскі сельсавет перайменаваны ў Заямнаўскі, Прудскі — у Налібацкі. 4 студзеня 1964 года скасаваны Ператоцкі і Старынскі сельсаветы. 27 кастрычніка 1964 года Гавезнаўскі сельсавет перайменаваны ў Вішнявецкі. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Івянец, Волменскі, Зарачанскі, Падневіцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Валожынскаму раёну. 5 сакавіка 1981 года Хотаўскі сельсавет перайменаваны ў Хатаўскі. 14 снежня 1983 года з часткі Літвенскага і Хатаўскога сельсаветаў утвораны Цясноўскі сельсавет. 29 чэрвеня 2006 года з часткі Слабадскога сельсавета ўтвораны Наваколасаўскі сельсавет. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Слабадскі сельсавет[4]. 24 снежня 2011 года Залужскі сельсавет перайменаваны ў Старасвержанскі, Хатаўскі — у Дзераўнянскі[5]. 28 мая 2013 года скасаваны Аталезскі, Варацішчанскі, Засульскі і Цясноўскі сельсаветы[6].

Насельніцтва

правіць
 
Нацыянальны склад насельніцтва Стаўбцоўскага раёна (па выніках перапісу 2009 г.)
 
Размеркаванне насельніцтва Стаўбцоўскага раёна па гутарковай мове (па выніках перапісу 2009 г.)

Стаўбцоўскі раён налічвае 201 населены пункт, у якіх пражывае 43,7 тыс. чал. (2008). Гарадское насельніцтва складае 35 %, сельскае — 65 %. Статыстыка мінулых гадоў:

  • 1995 — 48,9 тыс. чал.[7]
  • 2002 — 46,9 тыс. чал.[8]
  • 2006 — 44,5 тыс. чал.

Гаспадарчая дзейнасць

правіць

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі і вырошчванні буракоў. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, бульба. Працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай прамысловасці.

Транспарт

правіць

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Мінск — Брэст, аўтамабільная дарога Івянец — Стоўбцы — Нясвіж, газаправоды Таржок (Расія) — Мінск — Івацэвічы (з адгалінаваннямі на Стоўбцы, Новы і Стары Свержань), Ямал (Расія) — Заходняя Еўропа.

Сродкі масавай інфармацыі

правіць

Мясцовая прэса прадстаўлена праз грамадска-палітычную і інфармацыйна-рэкламную газету «Прамень». Наклад — каля 6 тыс. асобнікаў, заснавальнік — Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт. Падпісны індэкс — 64334.

У эфір выходзіць праграма радыёвяшчання «Радыё Стоўбцы».

Славутасці

правіць

На Стаўбцоўшчыне знаходзіцца 17 помнікаў архітэктуры, 70 помнікаў гісторыі і культуры, у тым ліку Двор Свержань.

Археалагічныя помнікі

правіць
Назва Датаванне Месцазнаходжанне Катэгорыя
Стаянка перыяду неаліту 3-е тысячагоддзе да н.э. 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кругліца, на правым беразе ракі Нёман, у лесе, урочышча Лысая Гара 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кругліца, у лесе, абапал дарогі ў вёсцы Заямнае 3
Курганны могільнік X—XIII стагоддзі 0,4 км на паўночны захад ад вёскі Кругліца, у лесе, каля дарогі ў вёсцы Жукаў Барок 3
Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў 3—2-е тысячагоддзі да н.э. 0,3—1,5 км на захад, на поўнач і на ўсход ад вёскі Русаковічы 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. 1 км на паўночны захад ад вёскі Сула, у лесе, на левым беразе ракі Сула 3

Вядомыя асобы

правіць

У сяр. XIX ст. ў вёсцы Залучча жыў польскі і беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля. Са Стаўбцоўшчынай цесна звязана дзейнасць паэта і драматурга, вучонага-моваведа Каруся Каганца.

На тэрыторыі раёна нарадзіліся:

Тут пачыналі свой творчы шлях такія вядомыя паэты, пісьменнікі і літаратуразнаўцы як Генрых Далідовіч і Казімір Камейша, Алесь Рыбак і Мікола Маляўка, Алесь Камароўскі і Яўген Хвалей, Аляксей Пяткевіч, Уладзімір Мархель і інш.

Стаўбцоўшчына мае 40 заслужаных работнікаў розных галін. Дала 18 дактароў навук і прафесараў, 45 кандыдатаў навук, 4 Герояў Сацыялістычнай Працы, 36 пісьменнікаў і паэтаў, з іх 28 — ураджэнцы раёна.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Стаўбцоўскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 686—687. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Галоўка С. А. Стаўбцо́ўскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 177—178. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць