Буракі́ (Beta) — род кветкавых раслін падсямейства лебядовых.

Буракі

Цукровы бурак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Beta L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20680
NCBI  3554
EOL  61080
IPNI  30253697-2

Апісанне

правіць

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны.

Адрозніваецца 6 відаў (па іншых звестках 15). Пашыраны ў Заходняй Еўропе, Міжземнамор’і, Заходняй Азіі, Індыі, вырошчваюць таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі. У культуры буракі звычайныя караняплодныя, да якіх належаць групы разнавіднасцей цукровых, сталовых і кармавых буракоў.

Значэнне

правіць

Пачалі спажываць карані буракоў у III—I ст. да н.э. У канцы XII ст. з’явіліся ў культуры кармавыя формы, у XVIII—XIX ст. — цукровыя. На Беларусі буракі ў культуры з 1830-х гадоў. На бураках паразітуе бураковая нематода (Heterodera schachtii).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.

Літаратура

правіць