Варацішчанскі сельсавет
Вараці́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Вёска.
Варацішчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новая Вёска |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 503 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Варацішча. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 2 ліпеня 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Вёска. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасвержанскага (6 населеных пунктаў: Асіпаўшчына, Варацішча, Вялікі Двор, Дзярэчынцы, Новая Вёска, Падлессе) і Вішнявецкага (4 населеныя пункты: Горкі, Жацерава, Раёўшчына, Савоні) сельсаветаў[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1503 чалавекі[2], з іх 81,8 % — беларусы, 10,5 % — рускія, 3,2 % — палякі[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.