Адкрыць галоўнае меню

Нясві́жскі раё́н — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. Плошча — 863,3 кв.км. Насельніцтва (на 01.07.2009) 41500 чалавек, у тым ліку ў Нясвіжы — 14,3 тыс.чал.

Нясвіжскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Нясвіж
Дата ўтварэння 1940
Кіраўнік Аляксандр Зіноўевіч Ломскі[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 82,63 %, руская 15,35 %
Размаўляюць дома: беларуская 68,33 %, руская 26,64 %[1]
Насельніцтва (2009)
41 618 чал,[1] (11-е месца)
Шчыльнасць 48,24 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,85 %,
рускія — 5,28 %,
палякі — 4,0 %,
украінцы — 1,09 %,
іншыя — 0,78 %[1]
Плошча 862,75[2] км²
(22-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 229,9 м
Нясвіжскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Нясвіжскі раён на Вікісховішчы

Геаграфічнае становішчаПравіць

Нясвіжскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Мінскай вобласці, цэнтр — Нясвіж. Уключае г.п. Гарадзею, 115 сельскіх населеных пунктаў, 13 сельскіх саветаў. Працягласць з поўначы на поўдзень складае 25 км, з захаду на ўсход — 38 км. Мяжуе з Карэліцкім раёнам Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскім, Капыльскім, Клецкім раёнамі Мінскай вобласці, Ляхавіцкім і Баранавіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці.

Паўночная частка тэрыторыі раёна размешчана на Стаўбцоўскай раўніне, паўднёвая — у межах Капыльскай грады. Паверхня хвалістая, на поўдні — дробнагарыстая. Карысныя выкапні: торф, пясчана-гравійныя сумесі, будаўнічыя пяскі, гліна. Пад лесам занята 11 % тэрыторыі раёна, пад балотамі — 0,6 %.

У раёне гідралагічны заказнік мясцовага значэння Малеўскі, помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: хвоя Крымская, звычайная і горная ў Вінклераўскім лясніцтве, дуб пірамідны ў вёсцы Заазер’е, дуб ў вёсцы Козлы, лесапарк "Альба", 8 дубоў-волатаў, парк «Нясвіж».

На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Уша, Сноўка і Тур’я (басейн Нёмана), Лань і Цапра (басейн Прыпяці).

ГісторыяПравіць

Нясвіжскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Нясвіж. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 17 сельсаветаў: Астроўскі, Быхаўшчынскі, Гарадзейскі, Грыцкевіцкі, Казлоўскі, Карцэвіцкі, Качановіцкі, Квачоўскі, Ланскі, Ліпскі, Лысіцкі, Лявонавіцкі, Навасёлкаўскі, Пагарэлецкі, Сейлавіцкі, Сноўскі, Юшавіцкі, адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Гарадзея. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Быхаўшчынскі, Качановіцкі, Квачоўскі і Лявонавіцкі сельсаветы, утвораны Дубейкаўскі і Нясвіжскі сельсаветы.

НасельніцтваПравіць

42,4 тыс. жыхароў (пачатак 2007), з іх: гарадское насельніцтва — 18,4 тыс. чалавек (43 %), сельскае насельніцтва — 24 тыс. чалавек (57 %).

З 1995 г. па 2006 г. насельніцтва раёна скарацілася на 5,6 тыс. чалавек. Каэфіцыент дэпапуляцыі складае 2,1 (2006).

Гаспадарчая дзейнасцьПравіць

Землі сельскагаспадарчага карыстання складаюць 75,5 % плошчы зямель раёна. Сельскагаспадарчая спецыялізацыя: малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя, кармавыя і тэхнічныя культуры, бульбу.

Нясвіжскі раён на працягу 2013—2014 гг. трымаў 1-ае месца ў вобласці і 2-ое месца ў краіне па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур (71,9 цэнтнераў з гектара ў 2014 г.)[3].

Раён таксама мае прадпрыемствы харчовай, швейнай, тарфяной прамысловасці, завод медпрэпаратаў у Нясвіжы, цукровы камбінат і льнозавод у Гарадзеі; рыбную гаспадарку «Альба».

ТранспартПравіць

Па тэрыторыі раёна праходзіць электрыфікаваная чыгунка і рэспубліканская аўтамагістраль Брэст — Мінск М1, Нясвіж злучаны аўтамабільнымі дарогамі з цэнтрамі суседніх раёнаў.

Старшыні Нясвіжскага райвыканкамаПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

СпасылкіПравіць