Адкрыць галоўнае меню

Карцэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Карцэвічы.

Карцэвіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Нясвіжскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Карцэвічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 323
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нясвіжскага сельсавета[1]. 23 лютага 2011 года скасавана вёска Надзея[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1323 чалавекі[3], з іх 91,7 % — беларусы, 3,2 % — палякі, 3,0 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Карцэвічы, вёскі Альбянка, Альхоўка, Малева, Саска Ліпка і Сычэва.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.