Ланскі сельсавет
Ла́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лань.
Ланскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Нясвіжскі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лань |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 505 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Быхаўшчынскага сельсавета[1]. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Дубейкаўскага сельсавета перададзены вёскі Качановічы I і Качановічы II, з Карцэвіцкага сельсавета — вёскі Вялікія Міцькавічы, Малыя Міцькавічы, Малая Быхаўшчына і Хрыпкава[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лявонавіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Салтанаўшчына, вёскі Габруны, Грыбаўшчына, Дубейкі, Лазавічы, Лесуны, Лявонавічы, Ляхі, Мысліва, Пляшэвічы, Смалічы, Цякалаўшчына)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2015 чалавек[4], з іх 92,8 % — беларусы, 3,2 % — палякі, 3,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2505 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.