Герб Нясвіжа — геральдычны сімвал Нясвіжа, нададзены гораду вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 23 красавіка[1] 1586: «поле шчыта рассякаецца на дзве часткі; у правай, залатога колеру, палова чорнага арла, а ў левай дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага і чырвонага колераў»[2].

Герб Нясвіжа
Дэталі
Заснаванне 23 красавіка 1586

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 23 снежня 1999 года[3]. У гербвым матрыкуле краіны значыцца пад № 51.

Афіцыйнае апісанне:

У правым залатым полі барочнага шчыта выходзіць чорны радзівілаўскі арол, у левым — дзесяць касых вырубаў, залатых, сініх і чырвоных.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Пазднякоў В. Нясвіж // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 368. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  3. Решение Несвижского райисполкома от 23 декабря 1999 г. № 19.

Літаратура правіць