Сноўка (прыток Ушы)

рака ў Беларусі, прыток Ушы

Сно́ўка[2] — рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн ракі Нёман).

Сноўка
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Малаеды
 • Каардынаты 53°08′40,80″ пн. ш. 26°28′18,20″ у. д.HGЯO
Вусце Уша
 • Месцазнаходжанне на ўсход ад вёскі Еськавічы
 • Вышыня 162[1] м
 • Каардынаты 53°13′57,10″ пн. ш. 26°32′20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Уша → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Нясвіжскі раён
physical
Сноўка (прыток Ушы)
Сноўка (прыток Ушы)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня Сноўкі 20 кіламетраў. Пачынаецца каля вёскі Малаеды, упадае ва Ушу за 900 метраў на ўсход ад вёскі Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа і Тарэйкі створаны сажалкі.

Назва правіць

Назва старабалцкага паходжання. Пярвейшая назоўная форма — Сноў, што і адлюстравалася ў тапоніме Сноў.

Прамыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы буйной дзесенскай ракі Сноў[ru], малой ракі Сноўка (< Сноў) у басейне Прыпяці.

Ад індаеўрапейскага *(s)nā- / *(s)nāu- / (s)neu- «цячы». Ад яго з дапамогай пашыральніка -l- назва рэк Нальша (двойчы на Павоччы, таксама меркавана на цяперашнім беларуска-літоўскім памежжы)[3], літоўская Nalija, пскоўская Наліца (< *Nālia)[4]. З дапамогай пашыральніка -t- назва рэк Нача, пруская *Nātangā[5][6], літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[7].

Назва ракі Сноў значыць «Плыткая (рака)».

Старабалцкае *Snāvas «цячэнне» (< індаеўрапейскае *sna-ṷo-s) захавалася на сёння толькі ў гідраніміі. Фанетычна падобная структура ў старабалцкага *Drāvas (таксама захавалася толькі ў гідраніміі), ад індаеўрапейскага *dreu- «бегчы, імкнуцца»[4], ад якога рачныя назвы тыпу Адроў, Сухадроўка.

Заўвагі правіць

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 24, 30. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  2. БелЭн 2002.
  3. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 195, 228.
  4. а б Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 223.
  5. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
  6. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 971—972.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць