Сноўка (прыток Даколькі)

рака ў Беларусі, прыток Даколькі

Сноўка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Даколька. Даўжыня 11 км[1]. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Глядавічы, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Стражы. Рэчышча каналізаванае.

Сноўка
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Вадацёк
Вусце Даколька
 • Вышыня 140,9 м
 • Каардынаты 52°52′30″ пн. ш. 28°27′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Даколька → Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Старадарожскі раён
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце

Назва старабалцкага паходжання. Пярвейшая назоўная форма — Сноў.

Прамыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы буйной дзесенскай ракі Сноў[ru], малой ракі Сноўка (< Сноў) у басейне Нёмана.

Ад індаеўрапейскага *(s)nā- / *(s)nāu- / (s)neu- «цячы». Ад яго з дапамогай пашыральніка -l- назва рэк Нальша (двойчы на Павоччы, таксама меркавана на цяперашнім беларуска-літоўскім памежжы)[2], літоўская Nalija, пскоўская Наліца (< *Nālia)[3]. З дапамогай пашыральніка -t- назва рэк Нача, пруская *Nātangā[4][5], літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[6].

Назва ракі Сноў значыць «Плыткая (рака)».

Старабалцкае *Snāvas «цячэнне» (< індаеўрапейскае *sna-ṷo-s) захавалася на сёння толькі ў гідраніміі. Фанетычна падобная структура ў старабалцкага *Drāvas (таксама захавалася толькі ў гідраніміі), ад індаеўрапейскага *dreu- «бегчы, імкнуцца»[3], ад якога рачныя назвы тыпу Адроў, Сухадроўка.

Крыніцы

правіць
  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.
  2. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 195, 228.
  3. а б Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 223.
  4. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 649.
  5. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 971—972.
  6. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 231—232.

Літаратура

правіць
  • Республика Беларусь. Минская область. Стародорожский район: карта. Старые Дороги: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.

Спасылкі

правіць