Сноў

аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Сноў[2] (трансліт.: Snoŭ, руск.: Снов) — аграгарадок (да 2008 г. — вёска)[3] у Беларусі, на рацэ Сноўка. Цэнтр сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 2567 чал. (2001). Знаходзіцца за 30 км на захад ад Нясвіжа, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Мінск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясвіж — Баранавічы.

Аграгарадок
Сноў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Аграгарадок з
Вышыня цэнтра
187 м[1]
Насельніцтва
2 567 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1770
Паштовы індэкс
222615
Аўтамабільны код
5
Сноў на карце Беларусі ±
Сноў (Беларусь)
Сноў
Сноў (Мінская вобласць)
Сноў

Назва правіць

Назва паселішча ад назвы ракі Сноў (> Сноўка), якая старабалцкага паходжання.

Гідранімічныя адпаведнікі рачной назве Сноў — назвы буйной дзесенскай ракі Сноў[ru], малой ракі Сноўка (< Сноў) у басейне Пцічы.

Ад індаеўрапейскага *(s)na- / *(s)nāu- «цячы», ад якога захаванае ў гідраніміі старабалцкае *snāvas «цячэнне».

Назва ракі Сноў значыць «Плыткая (рака)».

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478 года[4]. Пад 1529 годам ён згадваецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.

 
Палац Рдултоўскіх. Н. Орда, XIX ст.

У пачатку XVII стагоддзя Сноў перайшоў у валоданне Я. Пратасевіча, потым — роду Рдултоўскіх. У 1650 годзе тут з’явілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 года дзейнічаў касцёл.

З 1767 года ў Снове дзейнічала грэка-каталіцкая царква. У часы Барскай канфедэрацыі (1768—1772) мястэчка спазнала значныя разбурэнні. 15 верасня 1785 года тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сноў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Навагрудскага павета. У вайну 1812 года 9 лістапада тут адбыўся бой французскай дывізіі Я. Дамброўскага з рускімі казакамі. У 1827 годзе ў мястэчку пабудавалі палац, у 1836 годзе ў Ніжнім Снове — бровар.

У 1854 годзе Сноў перайшоў ад Рдултоўскіх ва ўласнасць баронаў Гарцінгаў, якім належаў да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. Станам на 1861 год у Снове было 45 двароў, царква, сінагога, цагельня, у 1865 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Горным Снове было 91 жыхароў, 19 двароў, бровар (заснаваны ў 1891 годзе), капліца, у Дольным Снове (да 1939 года таксама называўся Сінілава) — 70 жыхароў, 16 двароў, бровар, сыраварня.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Нясвіжскага павета. У гэты час мястэчка стала цэнтрам штабаў двух памежных структур Польскай рэспублікі: палка Корпуса аховы памежжа «Сноў» і батальёна Корпуса аховы памежжа «Сноў».

У 1939 годзе Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Нясвіжскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, бальніца. У 1990-я гады Сноў і Дольны Сноў злучыліся. Станам на 2000 год у вёсцы было 1157 двароў.

 
Цэнтральная плошча Снова

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 184 муж., з іх шляхты 7, духоўнага саслоўя 3, мяшчан-іудзеяў 58, мяшчан-хрысціян і сялян 116[5]; 1861 год — 378 чал.[6]
  • XX стагоддзе: 1940 год — 1065 чал.; 2000 год — 2665 чал.[7]
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 2567 жыхароў, 1104 двары[8].

Інфраструктура правіць

У Снове працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка правіць

  • СВК «Агракамбінат „Сноў“»

Турыстычная інфармацыя правіць

Памятныя мясціны правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Сінагога

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Решение Несвижского районного Совета депутатов от 24.01.2008 № 39 «О преобразовании деревень Несвижского района в агрогородки»(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wileńskiej / Wyd. J. Fijałek, W. Semkowicz. T. 1, z. 1—3. — Kraków, 1932—1948. 1939. Z. 2 [1468-1501]. (Wyd. Kom. Hist. PAU. Nr 81). Nr 311. S. 366—367, nr 311. [KDKDW]; Jasas R. Pergamentų katalogas / Parengė R. Jasas. — Vilnius, 1980. P. 46-47, nr. 88.
  5. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  6. SgKP 1889.
  7. ЭГБ 2001.
  8. БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць