Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў)
Свята-Казьма-Дзям'янаўская царква — праваслаўны храм у в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква | |
---|---|
| |
53°13′00″ пн. ш. 26°25′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Сноў |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1846 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа могілках. Пабудавана ў 1846 г. з цэглы, адрамантавана ў 1892 г.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам, які пераходзіць у трохгранную апсіду. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая званіца, завершаная макаўкай. Уваход вырашаны прамавугольным прытворам, завершаным трохвугольным франтонам. Фасад прытвора па восі сіметрыі адзначаны арачным аконным праёмам і трайной аркадай увахода. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі пластычнымі ліштвамі з трохвугольнымі сандрыкамі, і пілястрамі ў прасценках. Вуглы аб'ёму адзначаны калонамі, высокі цокаль — крапоўкай. Па перыметры будынак апяразаны тонкапрафіляваным карнізам з сухарыкамі.
Інтэр'ер
правіцьУнутры малітоўная зала перакрыта плоскай драўлянай столлю, апсіда вылучана мураванай перагародкай з драўляным трох'ярусным іканастасам, над уваходам хоры.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў)
- Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў) на сайце Radzima.org
- Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)