Са́ндрык[1] (італ.: sandric, лац.: sanidis, з σανις — дошка) — архітэктурны элемент, невялікі прафіляваны карніз, гарызантальная «палічка» над ліштвай аконнага ці дзвярнога праёма. Утылітарная функцыя сандрыка складаецца ў адводзе дажджавой вады ад праёма; візуальная — у падкрэсленні гарызантальных чляненняў фасада. Чаргаванне прасценкі і праёмы з ліштвамі і сандрыкамі ствараюць пэўны рытм, які ўзмацняе тэктанічныя ўласцівасці кампазіцыі фасада будынка. Аналагічную ролі адыгрываюць гурты і вертыкальныя пілястры. У архітэктуры Старажытнай Грэцыі такі элемент называлі гіпертырам (ύπέρ — звыш, над і θύρα — дзвярны шчыт). У кампазіцыі контрліштвы сандрык можа размяшчацца як у верхняй, так і ў ніжняй частцы. Можа абапірацца на кранштэйны, а ўверсе быць дапоўненым франтонам, па баках — пілястрамі ці калонкамі[2].

У класічнай архітэктуры гарызантальныя перакрыцці праёмаў тлумачаць у якасці антаблемента, таму сандрык можа мець уласны архітраў, фрыз і карніз. Архітраў звычайна прафілююць, фрыз можа дапаўняцца арнаментам, як і валютападобныя кранштэйны, а карніз у форме сімы дапаўняцца лучковым ці трохвугольным франтонам[3].

Блізкія формы: брыз-солей (сонцаахоўны казырок), броўка, парасоль (у архітэктуры — парасонавы купал). Кананічную форму мае сандрык у кампазіцыі брамантава акна ў Палацца Канчэлерыя ў Рыме. Больш складаную ў варыяцыях паладыева акна і серліяне. У інтэр'ерах сандрыкі цесна звязаны з афармленнем прасторы ў тым ці іншым мастацкім стылі[4][5][6].

Галерея

правіць

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Власов В. Г. Сандрик // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства. В 10 т. — СПб.: Азбука-Классика. — Т. VIII, 2008. — С. 522—523. (руск.)
  3. Михаловский И. Б. Теория классических архитектурных форм. — М.: Изд-во Всесоюзной Академии архитектуры, 1937. — С. 207—208. (руск.)
  4. The Elements of Style. An Encyclopedia of domestic architectural Detail. — London: Reed Books Limited, 1991. — Pp. 231—275. (англ.)
  5. Бартенев И. А., Батажкова В. Н. Русский интерьер XVII—XIX веков. — Л.: Стройиздат, 1977/ (руск.)
  6. Бартенев И. А., Батажкова В. Н. Русский интерьер XIX века. — Л.: Художник РСФСР, 1984. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць