Карні́з, або гзымс[1] (ад грэч. κορωνίς) — элемент унутранага і знешняга аздаблення будынкаў, памяшканняў, мэблі, які выходзіць за плоскасць аб'екту. У архітэктуры карніз аддзяляе плоскасць даху ад вертыкальнай плоскасці сцяны, або падзяляе плоскасць сцяны па вылучаных гарызантальных лініях. Ён можа завяршаць сцяну будынка, ваконныя або дзвярныя праёмы.

Карніз храма Мезон Карэ ў Німе
Палацца Ручэлаі ў Фларэнцыі з чатырма карнізамі: ніжні завяршае цокаль, два сярэдніх аддзяляюць адзін ад аднаго ярусы фасада, верхні ўключаны ў антаблемент, што завяршае сцяну

У ордарнай архітэктуры карніз — верхняя частка антаблемента, якая знаходзіцца над фрызам і архітравам. Ордарны карніз рэзка выходзіць наперад і навісае над астатнімі часткамі антаблемента, абараняючы іх ад ападкаў. Асновай карніза служыць выносная пліта. Ніжняя частка пліты забяспечаная прастакутнымі выступамі — мутуламі.

Архітэктурная дэталь у выглядзе невялікага карніза або карніза з франтонам разнастайных формаў (трохкутных, авальных і складаных кампазіцый) над аконным, дзвярным праёмам або нішай называецца сандрыкам[2].

Профілі карнізаў у розных стылях мэблі, роўна, як і ў архітэктурных стылях, розныя. Так, у англійскім класіцызме было прынята ўпрыгожваць мэблевыя карнізы арнаментам з лісця  (англ.)[3].

У беларускамоўнай тэрміналогіі для абазначэння гарызантальных элементаў фасаду, тоесных карнізу, ужываецца таксама тэрмін гзымс нямецкага паходжання.

Зноскі

  1. Г (гзымс) // Беларуска-рускі слоўнік / Пад. рэд. К. Крапівы. — 3-е. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — Т. 1. А—З. — С. 684. — 1120 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0271-7.
  2. Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия: Архитектурный словарь. — Искусство—XXI век, 2011. — С. 307. — 424 с. — ISBN 978-5-98051-087-9.
  3. Кес, Дюла. Стили мебели / Переводчики: М. Алекса, Герман Каргинов, Т. Кириллова. — м: Издательство В. Шевчук, 2008. — 272 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94232-051-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць