Нім
Нім (фр.: Nîmes, акс.: Nimes) — горад на поўдні Францыі, прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Гар (рэгіён Аксітанія). Насельніцтва — 137 200 чалавек (1 студзеня 2004).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьНім (па-лацінску: Nemausus) у старажытнасці быў сталіцай гальскага племені волька-арэкомікаў, якія былі заваяваны рымлянамі ў 121 годзе да н.э. На месцы кельцкага паселішча імператар Актавіян Аўгуст заснаваў новы горад. Дзякуючы ўдаламу месцазнаходжанню ў вінаробным рэгіёне і прадастаўленым імператарамі прывілеям, Нім стаў адным з самых буйных гарадоў Паўднёвай Францыі. У V стагоддзі яго разрабавалі вандалы і вестготы, за якімі ў VIII стагоддзі прыйшлі арабы, выгнаныя ў 737 годзе.
З X стагоддзя Нім уваходзіў ва ўладанні графаў Тулузскіх, быў ачагом руху альбігойцаў. У 1229 годзе далучаны да дамена караля Францыі. У XVI стагоддзя грамадзяне прынялі пратэстантызм. Пасля адмены Нанцкага эдыкта тут назіраліся хваляванні гугенотаў.
Геаграфія
правіцьНім размешчаны на мяжы Праванса, за 35 км на поўнач ад міжземнаморскага ўзбярэжжа, за 20 км на захад ад Роны, у падножжа плато Гарыг.
Гарады-пабрацімы
правіць- Браўншвайг, Германія (сакавік 1962)[2][3][…]
- Верона, Італія (1960)[2][4]
- Кордава, Іспанія (верасень 2013)[5][6][…]
- Мекнес, Марока (2005)[2][7][…]
- Пласенсія, Іспанія
- Прага, Чэхія (1967)[2]
- Прэстан, Вялікабрытанія (1955)[8][9][…]
- Рышон-ле-Цыён, Ізраіль (1986)[2]
- Саламанка, Іспанія
- Форт-Уэрт, ЗША (2019)
- Франкфурт-на-Одэры, Германія (1976)[2][10]
- Фрэсна, ЗША
Вядомыя асобы
правіць- Янік Аньель (нар. 1992) — плывец.
- Гастон Буасье (1823—1908) — французскі гісторык.
- Альфонс Дадэ (1840—1897) — пісьменнік[11].
- Жан Гастон Дарбу (1842—1917) — матэматык.
- Эжэн Флаша (1802—1873) — інжынер, піянер чыгуначнай справы ў Францыі.
Крыніцы
правіць- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ а б в г д е http://www.nimes.fr/index.php?id=327
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/nimes.php
- ↑ https://www.comune.verona.it/nqcontent.cfm?a_id=5485
- ↑ http://www.nimes.fr/index.php?id=2924&id_site=793
- ↑ https://www.nimes.fr/mairie/jumelages/ville-jumelle-cordoue.html
- ↑ https://www.nimes.fr/mairie/jumelages/ville-jumelle-meknes.html?id_site=16
- ↑ http://www.nimes.fr/index.php?id=439
- ↑ https://www.nimes.fr/mairie/jumelages/ville-jumelle-preston.html?id_site=152&cHash=73f845d41f8c148a10d12ec972944c35
- ↑ https://www.frankfurt-oder.de/Verwaltung-Politik/Verwaltung/Frankfurt-International/Partnerst%C3%A4dte/index.php?La=1&object=tx,2616.5156.1&kat=&kuo=2&sub=0
- ↑ Буасье́ Гастон // Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 82. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- Сайт горада (фр.)
- Антычны амфітэатр у Німе Архівавана 8 сакавіка 2008. (англ.)
- Visiting Nimes (англ.)