Мезон Карэ
Мезон Карэ (фр.: Maison Carree; літар. «квадратны дом») — найбольш захаваны старажытнарымскі храм на тэрыторыі Францыі. Размешчаны ў цэнтры Німа (Праванс). Паводле надпісу, які раней існаваў над уваходам, асвечаны пасербамі імператара Аўгуста каля 1 года да н.э. Даўжыня храма 25 м, шырыня 12 м.
Славутасць | |
Мезон Карэ | |
---|---|
43°50′17″ пн. ш. 4°21′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | старажытнарымская рэлігія, хрысціянства і каталіцтва |
Архітэктурны стыль | старажытнарымская архітэктура[d] і Карынфскі ордар[4] |
Заснавальнік | Агрыпа |
Сайт |
maisoncarree.eu/e… (англ.) lamaisoncarreedenimes.fr (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У IV стагоддзі храм быў перараблены ў царкву, што выратавала яго ад разбурэння. У часы Французскай рэвалюцыі тут размяшчаліся стайні. У 1823 годзе будынак абвешчаны нацыянальным музеем, у ім размешчана экспазіцыя старажытнарымскага мастацтва.
На ўзор Мезон Карэ ў XVIII стагоддзі была пабудавана велізарная царква Св. Магдаліны ў Парыжы. На іншым боку плошчы ў Німе размешчана сучасная мастацкая галерэя (архітэктар — Норман Фостэр).
Крыніцы
правіць- ↑ а б base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Darde D. Nîmes Antique — 2005. — С. 82. — ISBN 978-2-85-822797-6