Карынфскі ордар — адзін з трох грэчаскіх архітэктурных ордараў. Уяўляе варыянт іанічнага ордара, больш насычаны дэкорам. Характэрнай асаблівасцю гэтага ордара з'яўляецца звонападобная капітэль, пакрытая стылізаваным лісцем аканта.

Карынфскі ордар. Пантэон

Вітрувій паведамляе, што гэты ордар быў вынайдзены скульптарам Калімахам з Карынфа (адгэтуль і назва) у 2-й палове V стагоддзя да н.э. Легенда кажа, што скульптар прагульваўся па могілках і ўбачыў на магіле нядаўна памерлай дзяўчыны кошык з яе рэчамі, якую прынесла яе мамка. Плецены кошык авіло лісце аканфа, які буяна рос. Гэты кошык стаў правобразам капітэлі новага ордара — карынфскага, а сам ордар сталі зваць «дзявочым», у супрацьлегласць дарычнаму і іанічнаму — мужчынскаму і жаночаму.

Галерэя Правіць

Літаратура Правіць

  • Виньола. Правило пяти ордеров архитектуры. М.: Архитектура-С, 2005.
  • Михайловский И. Б. Теория классических архитектурных форм. М.: Изд. В. Шевчук, 2003.

Спасылкі Правіць