Праваслаўная архітэктура Беларусі (сайт)

сайт

Праваслаўная архітэктура Беларусі (hram.by) — сайт, заснаваны Цэнтрам духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага экзархата з мэтамі стварэння пазнавальнага рэсурса, на старонках якога можна знайсці фотаздымкі і гістарычнае апісанне беларускіх праваслаўных храмаў, паўдзельнічаць у абмеркаванні мастацкіх якасцей пабудоў, расказаць пра свае ўражанні і ўспаміны, звязаныя з храмамі, размясціць уласныя фота. Куратар праекта — архітэктар Віталь Арабей.

Праваслаўная архітэктура Беларусі
Выява лагатыпа
URL hram.by
Камерцыйны не
Тып сайта пазнавальны
Мова(-ы) беларуская, руская
Бягучы статус дзейнічае

Апісанне сайта правіць

У раздзеле «Бібліятэка» даступна спецыялізаваная літаратура, прысвечаная культавай архітэктуры. Раздзел «Майстэрня» дае магчымасць падзяліцца з калегамі чарцяжамі, фотаздымкамі, артыкуламі. У раздзеле «Спасылкі» можна знайсці інфармацыю аб падобных рэсурсах Беларусі і суседніх краін, а таксама сайты, прысвечаныя праектаванню храмаў і вырабу царкоўнага начыння.

Праект знаходзіцца ў стане распрацоўкі. Распрацоўка сайта, збор фотаздымкаў і іншай інфармацыі здзяйсняецца ўдзельнікамі праекта на валанцёрскай аснове, што абумоўлівае пэўную павольнасць развіцця.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць