Генадзь Міхайлавіч Салавей
Гена́дзь Міха́йлавіч Салаве́й (1963, Туполы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Генадзь Міхайлавіч Салавей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Дворнік | ||||||
Пераемнік | Іван Крупко | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
1963 |
||||||
Партыя | Беспартыйны | ||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Туполы[заўв 1] Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Калі яму не было яшчэ і года, сям’я перабралася на радзіму бацькі ў вёску Качановічы Нясвіжскага раёна. Бацькі працавалі на калгаснай ферме, мама даяркай, тата — жывёлаводам. Паколькі вёска знаходзілася ўсяго за тры з паловай кіламетры ад Нясвіжа, Генадзь Салавей хадзіў у школу ў райцэнтр. Скончыў восем класаў СШ № 3 Нясвіжа, пасля вучыўся ў Смілавіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме[1].
У 1988 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Да 1992 г. працаваў на розных пасадах сельскагаспадарчых арганізацый Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Затым у гэтым жа раёне уладкаваўся на працу ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Лань», дзе з 1992 па 1999 гг. прасоўваўся па службе і стаў старшынёй праўлення кааператыва «Лань-Нясвіж», а ў 2011 г. — дырэктарам ААТ «Лань-Нясвіж». У 2011 г. Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
На працягу 2012—2018 гг. Генадзь Салавей працаваў у кіраўніцтве мясцовых органаў улады: з’яўляўся першым намеснікам, старшынёй Клецкага райвыканкама, узначальваў Нясвіжскі райвыканкам. З лістапада 2018 г. займаў пасаду першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама[2]. 29 ліпеня 2019 года прызначаны на пасаду старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Галінай Станіславаўнай Салавей, з якой пазнаёміўся у час вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі[1]. Жонка пражывае ў а. Лань Нясвіжскага раёна. Мае дзвюх дачок — Юлію і Дарыну[1].
Заўвагі
правіць- ↑ Насамрэч такой вёскі нават не існуе. Ёсць Вялікія і Малыя Тупалы, якія знаходзяцца ў суседнім Карэліцкім раёне. Адтуль паходзіла маці Генадзя Салаўя.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Жонка Галіна засталася ў вёсцы: пяць фактаў пра новага кіраўніка Гомельшчыны Генадзя Салаўя
- ↑ Кадровый вторник у Лукашенко: новые послы, главы райисполкомов, ректоры и замминистров (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (13 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2019. Праверана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus