Качановічы (Нясвіжскі раён)
вёска ў Нясвіжскім раёне
Качано́вічы[1] (трансліт.: Kačanovičy, руск.: Кочановичи) — вёска ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ланскага сельсавета.
Вёска
Качановічы
| ||||||||||||||||||||||
У 1940—1954 гадах цэнтр Качановіцкага сельсавета. Да 9 жніўня 1960 года вёска ў складзе Дубейкаўскага сельсавета[2].
Славутасці
правіць- Гарадзішча (IV—V, XI—XIII стагоддзі), за 1,4 км на паўночны ўсход ад цэнтру вёскі, урочышча Гарадзішча — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000492
- На вясковых могілках пахаваны 5 воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў баі з гітлераўцамі пры вызваленні раёна. У 1970 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Качановічы (Нясвіжскі раён)