Уладзімір Андрэевіч Дворнік

Беларускі дзяржаўны дзеяч

Уладзі́мір Андрэ́евіч Дво́рнік (нар. 16 красавіка 1963, в. Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, БССР) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Андрэевіч Дворнік
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
4 красавіка 2019 — 4 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Міхаіл Русы
Пераемнік Аляксандр Субоцін
Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
29 снежня 2010 — 4 красавіка 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Аляксандр Якабсон
Пераемнік Генадзь Салавей
Нараджэнне 16 красавіка 1963(1963-04-16) (60 гадоў)
Партыя
Адукацыя Віцебскі ветэрынарны інстытут
Дзейнасць дзяржаўны служачы
Званне генерал-маёр
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Рэчыцкі зааветтэхнікум, Віцебскі ветэрынарны інстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў трактарыстам калгаса імя Дзяржынскага Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння Рэчыцкага тэхнікума працаваў галоўным ветэрынарным урачом калгаса «Усход» Нараўлянскага раёна, намеснікам старшыні калгаса «Дружба» Мазырскага раёна, галоўным дзяржаўным ветэрынарным урачом Мазырскага раёна, дырэктарам РУП "Саўгас-камбінат «Зара» Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, старшынёй Мазырскага райвыканкама.

29 снежня 2010 года прызначаны Старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Дворнік быў ініцыятарам будаўніцтва скандальна вядомых флагштокаў і грамадскай прыбіральні ў Гомелі[2]. У 2017 годзе пенсіянера, які жадаў трапіць на прыём да Дворніка, жорстка затрымалі і адправілі ў псіхіятрычную бальніцу[3].

4 красавіка 2019 года быў прызначаны віцэ-прэм’ерам Беларусі[4]. Адпраўлены ў адстаўку 3 чэрвеня 2020 года пасля роспуску ўрада Сяргея Румаса[5].

У красавіку 2021 г. Дворнік быў прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Мазырсоль»[6].

1 мая 2023 года прыбіральшчыца «Мазырсолі» запісала відэа ў TikTok, дзе распавяла аб непадаўжэнні кантрактаў яе мужу і некаторым іншым супрацоўнікам «Мазырсолі» і раскрытыкавала Дворніка за гэтае рашэнне. 11 траўня жанчыну затрымалі сілавікі, пасля чаго яе звольнілі, а відэа з крытыкай Дворніка знікла з яе старонкі. 16 траўня былая супрацоўніца выклала новае відэа, на гэты раз з выбачэннямі і пахваламі на адрас Дворніка[2].

Дворнік увёў на Мазырсолі жорсткія меры супраць курцоў. Адзін з абвінавачаных у курэнні на заводзе працоўных памёр (па словах дырэктара – з-за сардэчнай недастатковасці) пасля пагрозы Дворніка не падоўжыць яму кантракт[7].

Узнагароды правіць

Дзяржаўныя правіць

Царкоўныя правіць

Зноскі

  1. Старшынёй Гомельскага аблвыканкама прызначаны Уладзімір Дворнік (руск.)
  2. а б «Выдатны кіраўнік і лідар». Звольненая працаўніца МНПЗ запісала новае відэа, у якім хваліць Дворніка. Наша Ніва (17 мая 2023).
  3. Віталь Бабін. Пенсіянера адправілі ў варʼятню за жаданне сустрэцца з чыноўнікам. Белсат (5 кастрычніка 2017).
  4. Уладзімір Дворнік прызначаны віцэ-прэм’ерам Беларусі (руск.)
  5. Принятие кадровых решений по новому составу Правительства (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
  6. Бывший губернатор и вице-премьер возглавил «Мозырьсоль» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2021. Праверана 27 красавіка 2021.
  7. «Коля ўзяў усё блізка да сэрца». На «Мазырсолі» рабочы памёр пасля таго, як дырэктар прыгразіў яму не падоўжыць кантракта. Наша Ніва (11 снежня 2023).
  8. Лукашенко наградил своих чиновников орденами (видео) Архівавана 15 сакавіка 2018.. Naviny.by
  9. Председатель Гомельского облисполкома Владимир Дворник награждён орденом Святой Софии Слуцкой

Спасылкі правіць