Мазырскі раён
Мазырскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Мяжуе з Калінкавіцкім, Нараўлянскім, Ельскім, Лельчыцкім, Хойніцкім, Петрыкаўскім раёнамі. Плошча каля 1600 км².
Мазырскі раён | |||
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
---|---|---|---|
Уваходзіць у | Гомельская вобласць | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Мазыр | ||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 56,86 %, руская 39,76 % Размаўляюць дома: беларуская 17,9 %, руская 77,18 %[1] |
||
Насельніцтва (2009) |
128 817 чал,[1] (1-е месца) | ||
Шчыльнасць | 80,05 чал./км² (1-е месца) | ||
Нацыянальны склад |
беларусы — 90,11 %, рускія — 6,2 %, украінцы — 1,94 %, іншыя — 1,75 %[1] |
||
Плошча |
1 603,47[2] км² (12-е месца) |
||
Вышыня над узроўнем мора |
167 м[3] | ||
![]() |
|||
Афіцыйны сайт | |||
![]() |
|||
ГеаграфіяПравіць
Плошча раёна складае 1600 км² (13-е месца). Раён мяжуе з Калінкавіцкім, Хойніцкім, Нараўлянскім, Ельскім, Лельчыцкім і Петрыкаўскім раёнамі Гомельскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Прыпяць і яе прытокі Трэмля, Іпа, Ненач, Тур, Мытва, Салакуча, Скалодзіна і Крапіўна, а таксама Чэрцень — прыток Славечны.
ГаспадаркаПравіць
У 1904—1914 каля сяла Балажэвічы працавал Балажэвіцкі дрэваапрацоўчы купецкі завод.
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць чыгунка Калінкавічы — Оўруч, а таксама аўтамабільныя дарогі Мазыр — Оўруч, Мазыр — Нароўля, Мазыр — Лельчыцы, Мазыр — Петрыкаў. Па Прыпяці ажыццяўляецца суднаходства.
Вядомыя асобыПравіць
- Аляксей Гусак (нар. 1927) — беларускі матэматык
- Андрэй Федарэнка (нар. 1964) — беларускі пісьменнік
- Фёдар Цярэнцьевіч Бібік
- Міхаіл Уладзіміравіч Барысаў
- Пётр Фаміч Ракіцкі
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.