Асташкавіцкі сельсавет (Светлагорскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Аста́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Асташкавічы.

Асташкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Светлагорскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Асташкавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня сельсавета Ігар Адамавіч Манько
Насельніцтва (2018) 1 065
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2342
Паштовыя індэксы 247403
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Карпавіцкі сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карпавічы. 5 кастрычніка 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асташкавічы, сельсавет перайменаваны ў Асташкавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Давыдаўскага сельсавета перададзена вёска Асінаўка[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Парыцкага раёна, які 29 ліпеня 1961 года перайменаваны ў Светлагорскі. 26 верасня 2006 года ў склад Сасноваборскага пассавета перададзена вёска Асінаўка[2].

Геаграфія правіць

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1334 чалавекі[3], з іх 91,8 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.