Калінкавіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі

Калі́нкавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці Беларусі. Мяжуе з Мазырскім, Петрыкаўскім, Акцябрскім, Светлагорскім, Рэчыцкім, Хойніцкім раёнамі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Калінкавічы.

Калінкавіцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Калінкавічы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Сяргей Аляксандравіч Гвоздзь[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 70,89 %, руская 26,1 %
Размаўляюць дома: беларуская 37,52 %, руская 55,34 %[2]
Насельніцтва (2009)
64 055 чал.[2] (6-е месца)
Шчыльнасць 23,35 чал./км² (8-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,7 %,
рускія — 4,37 %,
украінцы — 1,54 %,
іншыя — 1,39 %[2]
Плошча 2 756,24[3]
(4-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
137 м[4]
Калінкавіцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Насельніцтва

правіць
1971 — 86,4 тыс.[5]
2008 — 65,4 тыс.

Геаграфія

правіць

Заходняя частка раёна знаходзіцца ў Прыпяцкім Палессі, паўночная і ўсходняя — у Гомельскім Палессі. Паверхня раёна — нізінная раўніна на вышыні 120—135 м. Каля аграгарадка Юравічы — вышэйшы пункт раёна — 167.5 м. Карысныя выкапні — нафта, торф, пяскі. Сярэдняя тэмпература студзеня −6.2 °C, ліпеня 18,7 °C. За год выпадае 575 мм ападкаў. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Прыпяць з прытокамі, Трэмля, Іпа, Ненач, Закованка, Віць. Возера Пясчанка. Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Балоты — 2,4 %.

Гісторыя

правіць

Калінкавіцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 года горад) Калінкавічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Антонаўскі, Даманавіцкі, Дудзіцкі, Зеляноцкі, Какуевіцкі, Калінкавіцкі, Капліцкі, Ліпаўскі, Малааўцюкоўскі, Сухавіцкі, Хаміцкі, Якімавіцкі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Гулевіцкі і Клінскі сельсаветы, скасаваны Хаміцкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бабраняцкі, Баброўскі, Прудкоўскі, Слабадскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы раён у складзе БССР. 27 верасня 1930 года Калінкавіцкі раён перайменаваны ў Мазырскі раён.

 
Калінкавіцкі раён у 1940 годзе

3 ліпеня 1939 года Калінкавіцкі раён утвораны зноў у складзе Палескай вобласці БССР, уключаў горад Калінкавічы і 12 сельсаветаў: Антонаўскі, Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі, Гулевіцкі, Дудзіцкі, Калінкавіцкі, Клінскі, Крышыцкі, Малааўцюкоўскі, Юравіцкі, Якімавіцкі сельсаветы Мазырскага раёна і Сухавіцкі сельсавет Даманавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гулевіцкі сельсавет. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Зеляноцкі, Ліпаўскі, Нахаўскі, Чкалаўскі, Хобненскі сельсаветы і вёска Навінкі Васілевіцкага сельсавета скасаванага Васілевіцкага раёна, 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Даманавіцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Навасёлкаўскі, Хаміцкі сельсаветы і гарадскі пасёлак Азарычы скасаванага Даманавіцкага раёна, 24 сакавіка 1960 года — Савіцкі сельсавет Капаткевіцкага раёна. З 7 сакавіка 1963 года Калінкавічы горад абласнога падпарадкавання. 21 кастрычніка 1968 года ўтвораны Гарочыцкі і Казловіцкі сельсаветы, скасаваны Навасёлкаўскі і Хаміцкі сельсаветы. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны сельсаветы: Антонаўскі — у Гарбавіцкі, Калінкавіцкі — у Сіродскі. 1 кастрычніка 1973 года перайменаваны сельсаветы: Клінскі — у Міхнавіцкі, Крышыцкі — у Прудоцкі, Сухавіцкі — у Шыіцкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна гарадскі пасёлак, 22 сельсаветы, 131 населены пункт[6]. 28 снежня 2005 года Сіродскі сельсавет перайменаваны ў Сыродскі[7]. 26 верасня 2006 года скасаваны Міхнавіцкі і Прудоцкі сельсаветы[8], 1 снежня 2009 года — Хобненскі сельсавет[9], 12 лістапада 2013 года — Бярозаўскі і Крукавіцкі сельсаветы[10].

У склад раёна ўваходзяць гарадскі пасёлак Азарычы, 130 сельскіх населеных пунктаў, 18 сельсаветаў.

Эканоміка

правіць

Прамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. У Калінкавічах вырабляюць жалезабетонныя вырабы, бытавую хімію, мэбля, прадукты харчавання. Сельская гаспадарка прадстаўлена мяса-малочнай жывёлагадоўляй, вытворчасцю збожжавых і кармавых культур.

Транспарт

правіць

Калінкавічы знаходзяцца за 122 км на паўднёвы захад ад Гомеля. Горад — вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўтамабільных дарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. Пасажырскі аўтобусны парк раёна налічвае 33 аўтобуса і 2 мікрааўтобуса, якія працуюць на 2-х гарадскіх і 21 прыгарадным маршрутах.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

Крыніцы

правіць
  1. http://kalinkovichi.gomel-region.by/ru/committee/
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. з раённым цэнтрам
  6. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 87. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 29 красавіка 2019.
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
  9. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 281 Об изменении административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 25 красавіка 2019.
  10. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 282 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области
  11. Памёр Сяржук Цімохаў https://www.svaboda.org/a/24733369.html

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Памяць: Калінкавіцкі раён Архівавана 3 сакавіка 2022.: Гіст.-дак.хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэд.-склад. Феранц В. Р.; Рэдкал.: Піліпец В. І.(старшыня каміс.) і інш.; Маст. Жакевіч Э. Э., Мінск : Ураджай, 1999.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.