Міхнавіцкі сельсавет
Мі́хнавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Міхнавічы.
Міхнавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 2 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Міхнавічы |
Дата ўтварэння | 21 жніўня 1925 |
Дата скасавання | 26 верасня 2006 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 21 жніўня 1925 года як Клінскі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Клінск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Міхнавічы. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 1 кастрычніка 1973 года перайменаваны ў Міхнавіцкі сельсавет[1]. 20 лютага 1975 года ў склад Якімавіцкага сельсавета перададзена вёска Клінск[2]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Якімавіцкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 2 вёскі: Вецяльская і Міхнавічы.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 451 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 25 красавіка 2019.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.