Вялікааўцюкоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Вялікааўцюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікія Аўцюкі.

Вялікааўцюкоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Аўцюкі
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 574
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі) сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены шляхам далучэння тэрыторыі скасаванага Борускага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Юравіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хобненскага сельсавета (вёскі Дзеравішча, Муціжар і Хобнае)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 574 чалавекі[2], з іх 98,4 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.