Пясчанка (возера)
Пясча́нка — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці ў басейне ракі Прыпяць, за 17 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, прыкладна за 0,7 км на ўсход ад вёскі Шарэйкі.
Пясчанка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,87 км |
Шырыня | 0,24 км |
Плошча | 0,32 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,45 км |
Басейн | |
Выцякаюць | ручай у возера Горкі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 1,87 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 4,45 км. Катлавіна моцна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў. Берагі забалочаныя, на поўдні возера пясчаныя. Злучана ручаём з возерам Горкі.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб. У 2004 годзе возера зарыблялася карасём сярэбраным і карпам[1].
Зноскі
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 163. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Пясчанка Архівавана 19 мая 2013.
- Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 г. Архівавана 2 мая 2013.