Гарбавіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Гарбаві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска[1]) Гарбавічы.

Гарбавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гарбавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 598
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Антонаўскі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Антонаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны ў Гарбавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Гарбавічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гарбавіцкага сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Сіродскага сельсавета перададзена вёска Рудня Гарбавіцкая[4]. 15 верасня 2022 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Жараўка[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1847 чалавек[6], з іх 93,2 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 2,0 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1598 чалавек[8].

Зноскі

  1. Решение Калинковичского районного Совета депутатов от 12 февраля 2010 г. № 188 О преобразовании деревни Горбовичи Калинковичского района в агрогородок
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 87. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  5. Решение Калинковичского районного Совета депутатов от 7 сентября 2022 г. № 267 Об образовании и установлении границ сельского населенного пункта Калинковичского района.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.